Кіраўніцтвам раёна ў чарговы раз праведзены выязныя прыёмы грамадзян

Общество
18 марта 2021
122
Кіраўніцтвам раёна ў чарговы раз праведзены выязныя прыёмы грамадзян

У прыватнасці, намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Мікалай Кудра выслухаў звароты на Любанскім льнозаводзе.

Група работнікаў яго прыйшла да Мікалая Мікалаевіча з пытаннем, што хвалюе не толькі іх, а і іншых працаўнікоў, – які лёс прадпрыемства (будзе функцыянаваць альбо не), дзе многія з іх адпрацавалі палову свайго жыцця і нават больш. Некаторыя шчыруюць тут цэлымі сем’ямі.

М.М. Кудра зазначыў, што нельга паддавацца панічным настроям. На льнозаводзе сапраўды сітуацыя не з лепшых. Але перш, чым прыняць канчатковае рашэнне аб далейшым лёсе прадпрыемства, пытанне ўсебакова вывучаецца.

Таксама работнікі выказвалі нараканні на ўмовы працы,  узровень заработнай платы. Мікалай Мікалаевіч запэўніў, што ніводнае з зададзеных пытанняў не застанецца без разгляду, пасля чаго заяўнікі атрымаюць абгрунтаваныя адказы.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio