Кіраўніцтвам раёна праведзены выязныя прыёмы грамадзян у сельскіх Саветах і на прадпрыемствах

Общество
29 апреля 2021
111
Кіраўніцтвам раёна праведзены выязныя прыёмы грамадзян у сельскіх Саветах і на прадпрыемствах

Паступіла трынаццаць пытанняў, найбольш – старшыні райвыканкама Валерыю Мельніку. Тэматыка зваротаў розная. Так, жыхарка вёскі Камуны спытала, ці магчыма захаваць за яе сям’ёй дом, які знаходзіцца на балансе адкрытага акцыянернага таварыства “БВА”, калі яна звольніцца з гаспадаркі. Муж, як высветлілася, там ужо не працуе. Валерый Віктаравіч зазначыў, каб заяўніца і яе блізкія засталіся пражываць у жылым памяшканні, неабходна мужу альбо жонцы рабіць у ААТ.

Заяўніца з Кузьмічоў прасіла абапал дарогі непадалёк ад яе дома правесці выразку арэшніка. Адпаведнае заданне дадзена Любанскаму лясгаса.

Калі плануецца рамонт даху шматкватэрнага дома ў Соснах 1, пацікавіліся яго жыхары. Жылое памяшканне належыць ААТ “Палессе-агра”. Таму кіраўніцтву яго кіраўнік раёна даручыў разлічыць, колькі неабходна матэрыялаў і грошай на іх закупку, вызначыць крыніцу фінансавання. Каб пасля выканаць вызначаныя работы.

Прагучылі падчас выязных прыёмаў таксама запыты наконт добраўпарадкавання, прыватызацыі жылля і г.д. Усе яны ўзяты на кантроль.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio