Кіраўнік Любанскага раёна Валерый Мельнік сустрэўся з жыхарамі вёскі Камуны
Старшыня райвыканкама Валерый Мельнік зазначыў, калі ўсе працаўнікі будуць заўзята шчыраваць, тады «БВА» ізноў выйдзе ў лік перадавікоў, а значыць, і зарплаты стануць больш высокімі, і маладыя спецыялісты ахвотней будуць замацоўвацца тут. І вёска застанецца жыць. Тым больш інфраструктура там нядрэнная: добры СДК – сапраўдны цэнтр культурнага жыцця вяскоўцаў, дзе ладзяцца розныя мерапрыемствы, дзейнічаюць аб’яднанні па інтарэсах, адроджана ткацтва, ёсць прамтаварны і прадуктовы магазіны, школа.
Старшыня Камунараўскага сельскага Савета Мікалай Дудзік і старшыня Любанскага раённага выканаўчага камітэта Валерый Мельнік.
Нямала набралася ў камунараўцаў і надзённых пытанняў. У прыватнасці, гучалі пажаданні дабавіць кантэйнераў для ЦБА, актывізаваць у населеным пункце барацьбу з бадзячымі сабакамі. Са свайго боку намеснік дырэктара ЖКГ Сяргей Абрамовіч запэўніў, што клопаты грамадзян не застануцца па-за ўвагай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Кіраўніку ААТ «БВА» Аляксандру Дудзіку даручана неадкладна выправіць сітуацыю з падкошваннем пашы для жывёлы насельніцтва. А начальнік ДРБУ-193 Віктар Шатнёў паклапоціцца пра добраўпарадкаванне дарогі ад вул. Майскай у Камуне да Соснаў 1, па якой жыхары дабіраюцца ў амбулаторыю і г.д., таксама прапрацуе магчымасць уключэння ў планы на наступны год работ па асфальтаванні самой названай вуліцы.
Станоўча, па словах галоўнага ўрача Любанскай ЦРБ Андрэя Амшарука, вырашыцца просьба вяскоўцаў наконт здачы аналізаў крыві і іншых: раз у тыдзень на мясцовы ФАП будзе прыязджаць медработнік з суседняй амбулаторыі і выконваць гэтыя маніпуляцыі.
Выказвалі прысутныя нараканні на нізкі ўзровень аплаты ў жывёлагадоўлі і паляводстве, на тое, што з 2017 года ў ААТ «Палессе-агра» не выдадзена сена за рэалізаваных насельніцтвам цялят, скардзіліся на недобрасумленных лесанарыхтоўшчыкаў, якія абы-дзе складзіруюць драўніну, а пасля не прыбіраюць гэтыя месцы. Карацей кажучы, у камунараў клопатаў шмат, і яны агучвалі свае запыты з упэўненасцю, што будуць пачуты.









