Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання пачалі агітацыйную кампанію.

Общество
25 октября 2019
223
Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання пачалі агітацыйную кампанію.

Яны сустракаюцца з выбаршчыкамі па месцы жыхарства, на прадпрыемствах, у арганізацыях.

Так, на бягучым тыдні Юлія Мурына кандыдат у парламентарыі па Салігорскай сельскай выбарчай акрузе №69 пагутарыла з работнікамі Любанскай фабрыкі адзення, цэнтральнай раённай бальніцы, Любанскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» і інш. Ва ўсіх калектывах размова адбылася ў цёплай, прыязнай атмасферы. Юлія Георгіеўна распавяла, што з Любаншчынай у яе даволі моцныя сувязі. Так як тут, можна сказаць, яе карані – родам адсюль бацькі Ю.Г. Мурынай. Сама ж яна нарадзілася ў Салігорскім раёне. Закончыла сярэднюю школу, затым горна-хімічны тэхнікум, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут псіхалогіі і сацыяльнай работы, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Прафесіянальную дзейнасць пачынала ў грамадскім аб’яднанні «БРСМ». Больш за дзесяць гадоў Юлія Георгіеўна працавала з моладдзю, а пасля яе прызначылі дырэктарам тэрытарыяльнага сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Салігорскага раёна, дзе ўжо мела справу з людзьмі розных узростаў і катэгорый. Неаднаразова з’яўлялася дэпутатам райсавета, вырашала пытанні, з якімі звярталіся выбаршчыкі. Уважліва ставілася і да зваротаў любанчан падчас работы ў парламенце, у саставе пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях.

– Працы ў акрузе надавала вялікае значэнне, – зазначыла Юлія Мурына. – У тыдзень, адведзены для яе, заўсёды праводзіла прыёмы ў Салігорскім і Любанскім раёнах. За ўвесь час іх адбылося 65, у асноўным у сельскіх Саветах, прычым у большасці пабывала тройчы. Звярнулася да мяне 923 выбаршчыкі. І ні адно з зададзеных пытанняў не засталося па-за ўвагай.

Я дзякую за аказаны давер на мінулых выбарах, тым, хто цяпер пакінуў свае подпісы ў маю падтрымку як кандыдата ў дэпутаты, а было сабрана іх 3 300, хаця ў адпаведнасці з заканадаўствам патрэбна 1 000. Таксама я вылучана ад працоўнага калектыву ААТ «Бальшавік-агра» Салігорскага раёна. А мая перадвыбарная праграма з’яўляецца працягам той, што была ў мінулы раз. У прыярытэце – забеспячэнне жыллём шматдзетных сем’яў, добраўпарадкаванне вуліц і дарог, падтрымка ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і інш. Я нацэлена на тое, каб усебакова садзейнічаць вырашэнню праблем, якія маюцца на Любаншчыне.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio