Каля 20 пытанняў было адрасавана старшыні Любанскага райвыканкама падчас чарговай суботняй «прамой лініі»
Гараджанін, які мае дачу ў Асаўцы, паскардзіўся,
што сельвыканкам не выдае даведку на рэалізацыю сельскагаспадарчай прадукцыі.
В.В. Мельнік зазначыў, калі таму ніякіх абмежаванняў няма, то заяўнік атрымае
неабходны дакумент. І сапраўды пры паўторным звароце даведка была выдадзена.
Шэраг запытаў датычылі добраўпарадкавання:
асфальтавання вул. Камсамольскай у аграгарадку Таль, грэйдзіравання вуліц у
вёсцы Зялёнкі (сапсаваны лесавозамі), дарогі Нежын – Камуна, падсыпкі ў в.
Куценцы, навядзення парадку каля дома 107 па вул. Леніна ў Любані пасля рамонту
адмосткі і інш. Таксама інвалід па зроку выказаў нараканні на тое, што ў
райцэнтры не ўсюды абуладкавана безбар’ернае асяроддзе: не апушчаны бардзюры на
пешаходных пераходах па вул. Першамайскай, Леніна, Я. Купалы, Калініна і г.д. Усе
заўвагі прыняты да ведама і накіраваны для ўхілення ў жыллёва-камунальную
гаспадарку, лясгас, ДРБУ 193. А вывучыць магчымасць прыстасавання крыніцы ў
Зялёнках пад пажарны вадаём належыць у бліжэйшы час раённаму аддзелу па
надзвычайных сітуацыях.
Наконт дрэннай якасці вады паскардзілася жыхарка в.
Ямінск. Данае пытанне адрасавана ў КУП «Салігорскводаканал». А
раённаму цэнтру гігіены і эпідэміялогіі даручана забяспечыць лабараторны
кантроль.
Адзін са зваротаў тычыўся выдачы чэкаў «Жыллё».
Заяўніцы раней ужо даваліся тлумачэнні, але яе, што называецца, не задаволілі.
Таму зварот будзе разгледжаны паўторна і дадзены абгрунтаваны адказ.
Зададзены старшыні райвыканкама і іншага кшталту
пытанні. І ўсё, што хвалюе насельніцтва, не пакінута без разгляду.









