І ажывае ў памяці гісторыя…

Общество
23 октября 2018
331
І ажывае ў памяці гісторыя…
 

Дадзены старт маладзёжнаму марафону “Камсамолу – 100: эстафета пакаленняў”. Гэта маштабны агульнарэспубліканскі праект. Як зазначыла першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Вольга Радчэня, сэнс яго ў тым, каб паказаць, што стогадовая гісторыя налічвае шмат выдатных ідэй, ініцыятыў, дасягненняў тагачаснай моладзі, і важна не забываць пра тое, што зроблена, а грунтуючыся на ўсіх лепшых традыцыях, развіваць маладзёжны рух далей.


Першае мерапрыемства марафона на Любаншчыне прайшло ў рамках пасяджэння раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў вучэбных прадметаў “Сусветная гісторыя”, “Гісторыя Беларусі” і “Грамадазнаўства”, кіраўнікоў школьных музеяў. Падчас навукова-практычнага семінару яны вызначылі прыярытэтныя накірункі па фарміраванні гістарычнай памяці пра дзейнасць маладзёжнай арганізацыі ў нашым раёне. Педагогі наведалі выставы ў Любанскім музеі народнай славы, Малагарадзячыцкім і Палічынскім ВПК ДС-СШ, пабывалі ў в. Дварэц, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў наладжаны падпольны выпуск некалькіх выданняў, прынялі ўдзел у мітынгу каля помніка-скульптуры “Нескароныя” ў аг. Малыя Гарядзяцічы, паглядзелі святочную праграму “Камсамольцы – мае землякі” і, нарэшце, падзяліліся сваімі ўражаннямі, меркаваннямі, успамінымі на круглым стале “Камсамол у маім лёсе”, на якім прысутнічалі актывісты УЛКСМ розных гадоў.


 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio