Грамадзяне на дылогавых пляцоўках дзеляцца праблемамі, задаюць хвалюючыя пытанні і атрымліваюць на іх кампетэнтныя адказы
Чарговая такая канструкцыйная размова адбылася па
ініцыятыве аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі
райвыканкама і рэдакцыі раённай газеты з жыхарамі аграгарадка Рачэнь. Каб
уведаць, якія клопаты наспелі, на сустрэчу з вяскоўцамі завіталі прадстаўнікі
мясцовай улады: першы намеснік кіраўніка раёна Аляксандр Цярэшкін, старшыня
райсавета дэпутатаў Андрэй Драбудзька, а таксама начальнікі упраўлення па
працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Рабая, аддзела ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі Таццяна Аляксеева, галоўны рэдактар Таццяна
Матусевіч.
Варта сказаць, прысутныя актыўна ўступалі ў дыялог,
задавалі пытанні, якія іх цікавяць. У прыватнасці, агучана праблема з
цэнтральным водазабеспячэннем. Часцяком узнікаюць у населеным пункце перабоі з
падачай вады, а калі яна і ёсць, то не зусім належнай якасці, з вялікім
утрыманнем жалеза. “Пытанне сур’ёнае, – згадзіліся прадстаўнікі ўлады. – У
самыя бліжэйшыя дні, будзе накіравана пісьмо ў холдынг “Беларуськалій-Агра”, у
які ўваходзіць цяпер ААТ “Рачэнь”, з тым, каб кіраўніцтва аказала садзейнічанне
ў вырашэнні сітуацыі, па магчымасці ўвядзенні ў эксплуатацыю новых
артсвідравін”.
Пыталі жыхары аграгарадка і наконт асфальтавання
вуліцы Суворава. На што атрымалі адказ: “Зварот абавязкова будзе вывучаны.
Аднак, трэба разумець, такія віды работ праводзяцца не па жаданні, а ў
адпаведнасці з пералікам чарговасці выканання работ па бягучым рамонце і
ўтрыманні вулічнай дарожнай сеткі і наяўнасцю фінансавых сродкаў”.
Вяскоўцы, што пражываюць у трохпавярховым доме па
вул. Садовай, паскардзіліся на пастаянныя праблемы з каналізацыйнай сістэмай.
Яна забіваецца і ўвесь бруд выцякае, утвараючы лужы з непрыемным пахам вакол
дома. Так як ён знаходзіцца на балансе мясцовай гаспадаркі, то і разабрацца з
праблемай даручана кіраўніцтву яе.
“Хто можа разлічваць на капменсаванне часткі
расходаў на выкананне работ па электразабеспячэнні для ацяплення жылля?”
прагучала пытанне ад прысутных. “Згодна з пастановай Саўміна усе, хто падаў
дакументы на гэта і ўключаны райвыканкамам у спісы”, – праінфармаваў Андрэй
Драбудзька.









