Грамадская прыёмная: Зварот па паркоўцы ўзяты на асаблівы кантроль

Общество
27 января 2021
107
Грамадская прыёмная: Зварот па паркоўцы ўзяты на асаблівы кантроль

За час работы грамадскай прыёмнай прадстаўнікам грамадскіх арганізацый, кіраўнікам і спецыялістам раённых службаў, структурных падраздзяленняў райвыканкама ад жыхароў Любаншчыны паступіў 21 зварот. Гэта, як распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Аляксеева, надзённыя пытанні, прапановы, просьбы.

Многія пажаданні датычылі жыллёва-камунальнай гаспадаркі – навядзення парадку на тэрыторыі, прылягаючай да шматпавярховых дамоў, захавання тэмпературнага рэжыму ў кватэрах. Яны амаль адразу вырашаны – працаўнікамі ЖКГ усе заўвагі ўхілены. Дадзены грунтоўныя тлумачэнні кампэтэнтнымі спецыялістамі і заяўнікам па пытаннях пенсіённага, сацыяльнага забеспячэння.

А вось запыты гараджан наконт абуладкавання дзіцячых гульнёвых пляцовак, аўтамабільных стаянак ўзяты на ўзбраенне. Яны патрабуюць значных фінансавых укладанняў, таму ў адначассе немагчыма разабрацца з імі. Тым не менш па меры магчымасці і дадзеныя прапановы грамадзян будуць рэалізоўвацца.

У прыватнасці, зварот па абсталяванні паркоўкі па вуліцы Калініна побач з раённым цэнтрам культуры і вольнага часу, куды штодня бацькі прывозяць дзетак для заняткаў у розных творчых аб’яднаннях, узяты на асаблівы кантроль. Пакуль надвор’е неспрыяльнае для такіх работ. А пасля гэты аб’ект мяркуецца ўключыць ў план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні, і стаянка будзе абуладкавана.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio