Грамадская прыёмная – магчымасць падзяліцца ініцыятывай
Працягваецца прыём прапаноў і пажаданняў наконт развіцця рэгіёна, канстытуцыйнай рэформы ў краіне і іншых актуальных праблемах.
Як адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах
моладзі райвыканкама Таццяна Аляксеева, за перыяд дзеяння грамадскай прыёмнай ад
жыхароў Любаншчыны паступіла каля дваццаці пытанняў. Амаль усе яны датычаць
стварэння камфортных умоў пражывання людзей, забеспячэння жыццядзейнасці прадпрыемстваў і ўстаноў, развіцця інфраструктуры горада, падтымання парадаку
і чысціні на вуліцах. Прадстаўнікі разнастайных служб, грамадскіх арганізацый
раёна гэтыя пытанні перадалі для апрацоўкі, аналізу і
абагульнення ў адпаведныя органы згодна
з іх кампетэнцыяй. Шэраг зваротаў, у прыватнасці, пераадрасавана
жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Практычна ўсе яны надзённыя. І большасць ужо
вырашана.
У мінулую суботу ў грамадскай прыёмнай дзяжурылі Т.М. Аляксеева і старшыня
раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Брагінец.
Ім патэлефанаваў жыхар вул. Леніна ў г. Любані, які агучыў некалькі ініцыятыў,
у тым ліку аб абуладкаванні дзіцячай пляцоўкі. Цяпер, канешне, не час для такіх
работ. Але пажаданне, вядома ж, прынята да ведама.
На гэтым жа тыдні, у сераду, прапановы насельніцтва прымалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Драбудзька і начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Малашук.









