Графік работы грамадскай прыёмнай у горадзе Любані з 28 лістапада па 5 снежня

Общество
26 ноября 2020
104
Графік работы грамадскай прыёмнай у горадзе Любані з 28 лістапада па 5 снежня
 
Працягвае дзейнічаць пляцоўка па зборы прапаноў ад насельніцтва па развіцці розных сфер жыцця. Любанчане звяртаюцца ў грамадскую прыёмную з просьбамі, пажаданнямі, якія датычаць добраўпарадкавання, цеплазабеспячэння, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання і іншымі.

Нагадаем, грамадская прыёмная размяшчаецца ў горадзе Любані па вуліцы Першамайскай, 38-3; тэлефон 60-6-68. Працуе яна па серадах з 14.00 да 18.00, па суботах – з 10.00 да 13.00.

28 лістапада выслухаюць грамадзян старшыня Любанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Уладзіміраўна Алымава і дырэктар РУП «Любанская ЖКГ» Алег Міхайлавіч Гарчанін.

2 снежня дзяжурыць будуць старшыня Любанскага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Мікалаевіч Брагінец і начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадакі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Лапцеў.

5 снежня прыём правядуць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Міхайлаўна Рабая і дырэктар РУП «Любанская ЖКГ» Алег Міхайлавіч Гарчанін.

На здымку: 25 лістапада прыём вялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юлія Георгіеўна Мурына і старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Віктаравіч Драбудзька.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio