Гэтым летам на Любаншчыне будуць працаваць студатрады педагагічнага, будаўнічага, экалагічнага і сельскагаспадарчага профіляў
На Любаншчыне навучэнцы падаюць заяўкі на работу ў студэнцкіх атрадах у трэцім працоўным
семестры-2020. Пакуль гэта зрабілі каля паўсотні рабят. Такую інфармацыю «ГЛ» паведаміў
маладзёжны лідар раёна Сяргей Карань. Аднак ён не сумняваецца, што да пачатку
лета дадзеная лічба павялічыцца ў некалькі разоў.
У цэлым у нашым раёне сёлета плануецца аказаць садзейнічанне ў часовым працаўладкаванні 150 актывістам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Дакладную колькасць студэнцкіх атрадаў пакуль складана спрагназаваць. Аднак у райкаме БРСМ з упэўненасцю адзначаюць, што яны будуць мець розныя накірункі дзейнасці: педагагічны, будаўнічы, экалагічны, сельскагаспадарчы. Зараз вядуцца перамовы з патэнцыяльнымі наймальнікамі.









