Гаспадаркі Любанскага раёна заданне па ўборцы бульбы выканалі на трэць
Гаспадаркі Любанскага раёна заданне па ўборцы бульбы выканалі на трэць
Сёлета вырошчваннем бульбы на Любаншчыне займаліся чатыры
сельгаспрадпрыемствы.
У трох з іх – ААТ «Асавец-агра», СУ «Загальскі» і э/б «Любанская» – ужо пачалі ўбіраць ураджай. У чацвёртай – «ААТ Юрковічы» – з гэтай справай не спяшаюцца. Ды тое і зразумела – бульбяны клін у гаспадарцы займае толькі 5 гектараў.
У цэлым, згодна з дадзенымі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, па стане на раніцу 12 верасня бульба выкапана на 52 гектарах са 175 га магчымых.
Найлепш урадзіла бульба ў ААТ «Асавец-агра». Тут з аднаго гектара бяруць па 218 цэнтнераў клубняў, што на 12 ц больш, чым у сярэднім па раёне.









