Гаспадаркі Любанскага раёна на раніцу 2 верасня заданне па нарыхтоўцы сіласу з кукурузы выканалі на 14%
Гаспадаркі Любанскага раёна на раніцу 2 верасня заданне па нарыхтоўцы сіласу з кукурузы выканалі на 14%
На Любаншчыне да нарыхтоўкі
сіласу з кукурузы прыступілі дзесяць гаспадарак з дванаццаці.
Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, дадзенага корму на раніцу 2 верасня назапашана 32 172 тоны, што складае 14 працэнтаў ад запланаванага.
У лідарах па тэмпах работ – ААТ «Забалацкі» і «Урэцкі», дзе заданне выканана на чвэрць.
У цэлым у гаспадарках Любанскага раёна на ўмоўную галаву жывёлы пакуль маецца 13,07 цэнтнера кармавых адзінак, што на 0,27 ц к. адз. больш, чым на аналагічную дату годам раней.
Дададзім, заданне па нарыхтоўцы сена выканана на 46%, сенажу – на 76%.
На здымку: механізатар КСУП «Таліца-агра» Мікалай Мароз летась быў задзейнічаны на адвозцы кукурузнай масы.
Фота з архіву «ГЛ».









