Гаспадаркі Любаншчыны з заданнем па ўборцы зерневых і зернебабовых культур справіліся на 11 працэнтаў

Общество
23 июля 2020
131
Гаспадаркі Любаншчыны з заданнем па ўборцы зерневых і зернебабовых культур справіліся на 11 працэнтаў

Дадзеныя прыведзены на раніцу 23 ліпеня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Безумоўным лідарам па тэмпах работ з’яўляецца ААТ «Асавец-агра», дзе абмалочана ўжо 24% запланаваных плошчаў.

Сярэдняя ўраджайнасць культур складае 30 цэнтнераў з гектара, што на 4 ц больш, чым годам раней. Найбольшая яна ў ААТ «Рачэнь» – 50 ц/га. Хлебны каравай Любаншчыны важыць 7 990 тон.

22 ліпеня на жніве былі задзейнічаны 79 камбайнаў.

Ужо пачалася пастаўка зерня для дзяржаўных патрэб. У прыватнасці, на Мінскі камбінат хлебапрадуктаў здадзена 472 тоны жыта. Пакуль прыступілі да выканання дзяржзаказу чатыры гаспадаркі: «Рачэнь», «Урэцкі», э.б. «Любанская» і «Таліца-агра».

Па стане на раніцу 22 ліпеня пяцёрку лідараў Міншчыны на адвозцы зерня замыкае вадзіцель ААТ «Забалацкі» Аляксандр Цябус. На аўтамабілі МАЗ-650118 ён даставіў на дапрацоўку 883 тоны зерня.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio