Гардэроб немаўлят папоўніўся вышыванкамі

Общество
6 июля 2018
222
Гардэроб немаўлят папоўніўся вышыванкамі
 У межах праекта «Беларусь – крыніца натхнення», які сёлета рэалізуе БРСМ, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ва ўсіх куточках краіны кіраўнікі тэрытарыяльных камітэтаў арганізацыі правялі акцыю «Падары немаўляці вышыванку».У прыватнасці, маладзёжны лідар раёна Вольга Радчэня наведалася (вядома, не з пустым рукамі ) у госці да любанчанак Алены Ашуйка і Таццяны Новік, якія зусім нядаўна нарадзілі дачушак (першая з іх Ангеліну, другая – Ганну). Яна папоўніла гардэроб немаўлят прадметам адзення з нацыянальным беларускім арнаментам.



pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio