Футбольная каманда Любанскага раёна працягвае саступаць на выездзе

Общество
27 июля 2020
148
Футбольная каманда Любанскага раёна працягвае саступаць на выездзе

На чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболе чарговая выязная гульня для любанчан вылілася ў паражэнне.


26 ліпеня ў межах пятага тура ў Нясвіжы землякі супрацьстаялі мясцовым спартсменам. Паядынак завяршыўся з мінімальным лікам. Адзіны гол гаспадары сустрэчы забілі на 18-й мінуце. Дададзім, для «нашых» гэта быў трэці матч у гасцях. І ва ўсіх іх яны саступілі. Пры гэтым перамаглі ў двух хатніх.


Наступную сустрэчу любанчане правядуць на сваім полі. 1 жніўня, у суботу, на стадыёне горада Любані яны будуць прымаць гульцоў каманды «Будаўнік», якая выступае за Капыльскі раён. Паядынак пачнецца а 16-й гадзіне. Будзем спадзявацца, што чарада хатніх перамог любанчан не перапыніцца.


Варта адзначыць, будучы сапернік па выніках пяці тураў правёў чатыры матчы. На яго рахунку два выйгрышы, адна нічыя і адно паражэнне.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio