Футбалісты Любанскага раёна сталі бронзавымі прызёрамі абласнога чэмпіяната

Общество
24 марта 2020
119
Футбалісты Любанскага раёна сталі бронзавымі прызёрамі абласнога чэмпіяната

22 сакавіка адбыліся заключныя паядынкі чэмпіяната Мінскай вобласці па міні-фуболе. Іх рэзультаты вызначылі канчатковую расстаноўку ў турнірнай табліцы.


Узначалілі яе прадстаўнікі Стаўбцоўскага раёна. Тым самым яны атрымалі права выступіць на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь сярод каманд першай лігі.


На другой пазіцыі размясцілася каманда «Будаўнік-Мінск Юнайтэд», якая выступае за горад Чэрвень. Любанчане занялі трэці радок.


Дададзім, гулец нашай каманды Ілья Лагун стаў другім у рэйтынгу лепшых бамбардзіраў чэмпіяната – ён забіў трынаццаць галоў, альбо на адзін менш, чым пераможца.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio