Футбалісты Любанскага раёна пацярпелі дзявятае паражэнне

Общество
6 октября 2020
138
Футбалісты Любанскага раёна пацярпелі дзявятае паражэнне

У мінулыя выхадныя адбыліся паядынкі ў межах 15 тура чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе. Любанчане правялі выязную гульню.


3 кастрычніка яны супрацьстаялі капылянам і, на вялікі жаль, саступілі з лікам 1:5. Адзіны гол у вароты гаспадароў сустрэчы закінуў Уладзіслаў Шчарбачэня.


Наступны матч з удзелам нашай каманды адбудзецца 10 кастрычніка, у суботу. Ён пачнецца ў 14.00 на стадыёне горада Любані. У якасці гасцей на поле выйдуць футбалісты Уздзенскага раёна. У нашай каманды будзе магчымасць узяць рэванш над будучым сапернікам, якому ў межах першага круга гульняў саступіла з лікам 1:2.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio