Фотарэпартаж: На Любаншчыне ўшанавалі лепшых жывёлаводаў ААТ «Забалацкі»

Общество
12 февраля 2021
142
Фотарэпартаж: На Любаншчыне ўшанавалі лепшых жывёлаводаў ААТ «Забалацкі»

Прафсаюзная акцыя «Наш жывёлавод» працягвае крочыць па гаспадарках Любаншчыны. Чарговае мерапрыемства па падвядзенні вынікаў работы ў адной з самых важных галін народнай гаспадаркі адбылося 11 лютага ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Забалацкі». 

Месцам сустрэчы перадавікоў вытворчасці з кіраўніцтвам гаспадаркі і лідарамі раённай і пярвічнай арганізацый Прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу быў абраны будынак праўлення гаспадаркі. Тут, у кабінеце кіраўніка таварыства, і прайшоў сход працаўнікоў. Напачатку старшыня райкама прафсаюза Віктар Статкевіч агучыў рэзультаты работы галіны жывёлагадоўлі ў рэгіёне. 

Пасля дырэктар ААТ “Забалацкі” Міхаіл Вечар амаль дэталёва прааналізаваў стан спраў у сельгасарганізацыі, у тым ліку распавёў пра ход будаўніцтва ў гаспадарцы сучаснага аб’екта жывёлагадоўлі. Выступаючыя падкрэслілі той факт, што 11 лютага 2021 года пачаў работу VI Усебеларускі народны сход, у якім прымаюць удзел і делегаты ад Любанскага раёна.

Затым па выніках работы за 2020 год лепшым жывёлаводам уручылі падзячныя лісты і падарункі. Іх атрымалі аператары машыннага даення кароў Таццяна Пархоменка, Людміла Каралько, Ліна Сакалова, Міхаіл Міцкевіч, Сняжана Мікуліч; аператары па дарошчванні БРЖ Святлана Арціменя і Жанна Сакалова. 

У адрас перадавікоў вытворчасці прагучала шмат шчырых слоў удзячнасці за працоўныя дасягненні, адданасць абранай прафесіі з пажаданнямі надалей моцнага здароўя, імкнення да поспеху, удачы, дабрабыту і новых працоўных вяршынь.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio