Фотарэпартаж: На Любаншчыне адбыўся конкурс прыгажосці «Міс Любань – 2021»
Конкурс прыгажосці і грацыі «Міс Любань – 2021», бадай, адно з найбольш
яркіх і запамінальных мерапрыемстваў, прайшоў у раённым цэнтры культуры і
вольнага часу.



За перамогу ў ім змагаліся шэсць удзельніц – Таццяна Мірэйчык, Аліна Стамаціна, Ганна Брагінец, Дзіяна Вівчар, Вікторыя Дзяшковіч, Ксенія Юдзянкова. Усе прывабныя, абаяльныя. Яны ўпэўнена трымаліся на сцэне, дэманстравалі сваё творчае майстэрства, пераўвасабляліся ў розныя вобразы.



Журы ўважліва сачыла за выступленнямі дзяўчат, уменнем рухацца як у камфортных, зручных джынсах, так і ў элегантных вячэрніх сукенках. І выстаўляла свае ацэнкі.













Па выніках усіх іспытаў самыя
высокія атрымала Вікторыя Дзяшковіч, якая і стала «Міс Любань – 2021». Без тытулаў не
засталіся і астатнія ўдзельніцы.


























