Фотарэпартаж: Любанчане 19 кастрычніка далучыліся да акцыі «Чысты лес»

Общество
21 октября 2019
169
Фотарэпартаж: Любанчане 19 кастрычніка далучыліся да акцыі «Чысты лес»

Практычна 270 грамадзян на тэрыторыі Любанскага раёна прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Чысты лес», якая прайшла 19 кастрычніка.








Пераважная колькасць – гэта работнікі лясгаса. Не засталіся ў баку ад добрай справы і прадстаўнікі іншых прафесій. Таксама да мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў лясным фондзе і на тэрыторыі, якая да яго прымыкае, далучылася і падрастаючае пакаленне. У прыватнасці, навучэнцы трох гарадскіх адзінаццацігодак, а таксама сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя.








Як паведаміла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Любанскага лясгаса Наталля Лапцева, аб’екты для работы былі вызначаны ва ўсіх лясніцтвах. Напрыклад, масавы працоўны дэсант высадзіўся каля так званых «Блакітных азёраў». Удзельнікі акцыі навялі парадак на зоне адпачынку паблізу вёскі Вежанкі, у дэндрапарку.






А вось у Асавецкім лясніцтве, непадалёку ад вёскі Касцяшы, добраахвотнікі займаліся дапаўненнем лясных культур.










Фота аўтара.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio