Фотарэпартаж: Калектыў ААТ «Рачэнь» ў ліку перадавікоў сярод сельгасарганізацый Любаншчыны ў нарыхтоўцы травяністых кармоў
Фотарэпартаж: Калектыў ААТ «Рачэнь» ў ліку перадавікоў сярод сельгасарганізацый Любаншчыны ў нарыхтоўцы травяністых кармоў
Па стане на раніцу 26 мая бягучага года на
зімова стойлавы перыяд гаспадарка назапасіла 1,64 цэнтнера кармавых адзінак на
ўмоўную галаву жывёлы. Гэта вельмі добры пачатак, калі ўлічваць той факт, што
кормаўборачная кампанія ў названым таварыстве пачалася нядаўна – 17 мая.
Дзякуючы стараннаму калектыву ўжо назапашана 4 021 тона сенажу – 13,9% ад
плана. На палетках задзейнічана 15 адзінак тэхнікі, на кожнай з якіх працуюць
вопытныя механізатары і вадзіцелі ААТ «Рачэнь».









