Фотарэпартаж: Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у райцэнтры адбыўся мітынг

Общество
14 февраля 2020
139
Фотарэпартаж: Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у райцэнтры адбыўся мітынг

Заўтра чарговая гадавіна вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Напярэдадні памятнай даты каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам у райцэнтры адбыўся мітынг, удзел у ім прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва раённай вертыкалі ўлады, працоўных калектываў і, канешне ж, ветэраны афганскай вайны, іх родныя.



З урачыстай прамовай да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся начальнік адасобленай групы (Любанскага раёна) ваеннага камісарыята Салігорскага і Любанскага раёнаў Аляксандр Кійко. Ён зазначыў, што хаця і  прайшло ўжо шмат часу, але памяць пра тую далёкую афганскую вайну жыве. Яна стала ўрокам, які ніколі больш не павінен паўтарыцца.



Са слязамі на вачах і болем у голасе прыгадаў былых сяброў, сапраўдных герояў, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза воінаў вайны ў Афганістане Сяргей Натачыеў. Ён запэўніў, што па традыцыі ветэраны наведаюць магілы землякоў, якія з гонарам выканалі свой абавязак, але не паспелі спазнаць свайго шчасця, загінулі далёка ад роднай Беларусі. А ўсім жывым сведкам тых жудасных падзей пажадаў моцнага здароўя, згоды ў сем’ях і дабрабыту.


Памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў ушанавалі мінутай маўчання. Да помніка ўсклалі вянкі і жывыя кветкі. А вучні СШ №3 г. Любані, што носіць імя Генадзя Сячко, аднаго з тых, хто не вярнуўся з афганскай вайны, прачыталі кранальныя вершы, у якіх заклікалі берагчы мір.



Пасля мітынгу ветэранаў запрасілі ў трэцюю гарадскую адзінаццагігодкі на экскурсію ў музей “Памяць” і ўрачыстае мерапрыемства.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio