Факты і лічбы

Общество
26 июля 2019
217
Факты і лічбы
 
За студзень-чэрвень 2019 г. сельгасарганізацыі Любанскага раёна рэалізавалі дзяржаве 27 015,5 тоны малака – 89,5% да адпаведнага перыяду мінулага года. Тройку лідараў па адпраўцы сыравіны Слуцкаму сыраробнаму камбінату склалі адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Забалацкі» – 5 025,6 т, «Рачэнь» – 3 837,4 т, «Асавец-агра» – 3 808,9 т.

З агульнай колькасці прададзена класам «экстра» 34% малака, вышэйшым гатунакам – 46%, першым – 20%. Сярэдняя таварнасць сыравіны за першае паўгоддзе склала 85,9 працэнта (-0,9 да 2018 г.), тлустасць – 3,67%. За ўказаны перыяд самай высокай таварнасці малака па раёне дабіўся працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «Асавец-агра» – 90,5%. Ніжэй за сярэдні паказчык па раёне ў сямі з дванаццаці сельгасарганізацый Любаншчыны, што, безумоўна, адбілася на фінансавым становішчы гэтых гаспадарак.

Лепшы ўдой на адну карову атрымалі жывёлаводы ААТ «Асавец-агра» – 2 567 кілаграмаў (-41 кг да 2018 г.). Добрых рэзультатаў дабіліся і аператары машыннага даення кароў ААТ «Рачэнь» (2 408 кг), ААТ «Юрковічы» (2 359 кг), ААТ «Забалацкі» (2 325 кг).

Найбольш «змінусаваў» за ўказаны перыяд сельгасфіліял «Гарадзяцічы» адкрытага акцыянернага таварыства «Любанскі райаграсэрвіс», дзе ўдой на карову склаў 960 кг (-649 кг да адпаведнага перыяду мінулага года).

Вытворчасць прываг буйной рагатай жывёлы ў сельгасарганізацыях саставіла 3 306,9 тоны (95,7% да адпаведнага перыяду 2018 г.). Лідарам па колькасці атрыманых прываг з’яўляецца калектыў жывёлаводаў «Рачэні» – 757 тон (106,4% да 2018 г.). У «Забалацкім» атрымалі 478,7 т прываг (119,3% да 2018 г.).

На першага ліпеня бягучага года ў тройку лідараў па атрыманні высокіх сярэднясутачных прываг БРЖ увайшлі калектывы жывёлаводаў ААТ «Рачэнь» (560 грамаў), сельгасупраўлення «Загальскі» ААТ «МАПІД» (500 г) і ААТ «Асавец-агра» (450 г). Самыя нізкія сярэднясутачныя прывагі БРЖ за паўгоддзе ў с/ф «Гарадзяцічы» (325 г).

За пазначаны перыяд сельгасарганізацыі Любаншчыны рэалізавалі 5 301 тону ялавічыны і свініны (+215 т).

У таварыстве з абмежаванай адказнасцю «Свінакомплекс «Забалаць» утрымліваецца 16 945 свіней. вытворчасць прываг склала 1 961,6 тоны (100,9% да 2018 г), сярэднясутачныя прывагі свіней – 925 г (+385 г да 2018 г).

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio