Епіскап Антоній у Любані сустрэўся са свяшчэннаслужыцелямі дзвюх царкоўных агруг
Епіскап Антоній у Любані сустрэўся са свяшчэннаслужыцелямі дзвюх царкоўных агруг
У нядзельнай школе, што
дзейнічае пры храме Праабражэння Гасподня ў горадзе Любані, адбылася сустрэча
епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія са свяшчэннаслужыцелямі Любанскай і
Старадарожскай царкоўных акруг.
Прадстаўнікі духавенства
абмеркавалі шэраг надзённых пытанняў, у прыватнасці, пра вядзенне прыходскай
дакументацыі, выкананне пастаноў Свяшчэннага Сінода Праваслаўнай Царквы і
іншыя.
Таксама настаяцелі храмаў
распавялі ўладыку пра тое, наколькі плённа яны супрацоўнічаюць з мясцовай
уладай, установамі адукацыі, падраздзяленнямі Узброеных Сіл Рэспублікі
Беларусь, якія праекты рэалізуюць сумеснымі намаганнямі.
Фота з сайта Слуцка-Салігорскай епархіі.
На здымку: храм Праабражэння Гасподня ў горадзе Любані.









