Дзве любанчанкі ўзнагароджаны дыпломамі па выніках абласнога этапу конкурсу «Жывая класіка»
У конкурсе прынялі ўдзел 114 навучэнцаў 1-10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна. Яны прыслалі сваё відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры. У лік пераможцаў і прызёраў, якія былі абраны ў чатырох узроставых катэгорыях, трапілі і дзве любанчанкі.
Так, у першай узроставай катэгорыі (пачатковыя класы) дыплома І ступені ўдастоена навучэнка Сароцкай школы Анастасія Шаплыка, якая прачытала твор Пятра Прыходзькі «Твая мова».
У другой узроставай катэгорыі (5-6 класы) дыплом ІІІ ступені заваявала Сафія Дадака, навучэнка сярэдняй школы №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко. Яна прачытала твор Алены Масла «Зорачка».
Чатыры пераможцы абласнога этапу, у тым ліку і Анастасія Шаплыка, прадставяць Міншчыну на завочным паўфінале конкурсу «Жывая класіка». Плануецца, што ён адбудзецца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў чэрвені.
На здымку: Сафія Дадака, навучэнка СШ №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко, па выніках удзелу ў абласным этапе конкурсу «Жывая класіка» узнагароджана дыпломам ІІІ ступені.
Фота з архіва «ГЛ».









