Дзмітрый Верамейчык – адзін з лепшых механізатараў ААТ «Забалацкі»
У адкрытым акцыянерным таварыстве «Забалацкі»
лепшымі механізатарамі на кормараздатчыках па абслугоўванні дойнага статка па
выніках работы за 2020 год прызнаны Андрэй Касабуцкі і Дзмітрый Верамейчык. Пра
апошняга з названых працаўнікоў распавяла загадчык малочнатаварнай фермы
“Обчын-1” Наталля Агіевіч:
– Вялікі ўклад у дасягненне працаўнікамі
нашай фермы высокіх надояў, безумоўна, з’яўляецца работа механізатара Дзмітрыя
Верамейчыка. Ён вылучаецца высокай выканальніцкай дысцыплінай, зацікаўлены, як
і большасць жывёлаводаў нашай фермы, у выніках сумеснай працы.
За плячамі ў Дзмітрыя Верамейчыка 16
гадоў стажу ў галіне сельскай гаспадаркі. Летась механізатар абслугоўваў на
ферме і комплексе таварыства 646 дойных кароў. Вытворчасць малака ў групах,
якія ён штодня забяспечваў сенажом або сіласам, узрасла больш як на 200
працэнтаў у параўнанні з 2019 годам. Расходаванне кармоў на 100 кілаграмаў
малака ў механізатара летась склала 1,1 цэнтнера кармавых адзінак.









