Дзяржаўтаінспектары працягваюць выяўляць «бяспраўнікаў» на дарогах Любаншчыны
Дзяржаўтаінспектары працягваюць выяўляць «бяспраўнікаў» на дарогах Любаншчыны
Чатырох «бяспраўнікаў» затрымалі на мінулых выхадных на дарогах Любанскага раёна
дзяржаўтаінспектары. Пра гэта «ГЛ» паведаміў начальнік аддзялення ДАІ
Любанскага РАУС маёр міліцыі Аляксей Храбрыкаў.
Усе парушальнікі – тры вадзіцелі аўтамабіля і матацыкліст – трапілі ў поле
зроку дарожнай міліцыі 4 красавіка. Тры з іх – у горадзе Любані, адзін –
паблізу аграгарадка Асавец.
«Бяспраўнікі» прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў
памеры пяці базавых велічынь, альбо 135 рублёў (частка 1 артыкула 18.19 КаАП
Рэспублікі Беларусь).
Вечарам
5 красавіка ў горадзе Любані адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. На шчасце,
у ім ніхто не пацярпеў. Так, у 21.05 па вуліцы Кірава вадзіцель аднаго аўтамабіля
здзейсніў наезд на другі, які знаходзіўся на краі праезнай часткі. У выніку
аварыі абодва транспартныя сродкі аказаліся пашкоджанымі.









