Двух «бяспраўнікаў» выявілі дзяржаўтаінспектары на дарогах Любаншчыны ў мінулую суботу і нядзелю

Общество
24 марта 2020
118
Двух «бяспраўнікаў» выявілі дзяржаўтаінспектары на дарогах Любаншчыны ў мінулую суботу і нядзелю

На мінулых выхадных у сельскіх населеных пунтках Любаншчыны ў полі зроку дзяржаўтаінспектараў аказаліся два грубых парушальнікі правіл дарожнага руху.


Так, па словах начальніка аддзеляння ДАІ Любанскагага РАУС маёра міліцыі Аляксея Храбрыкава, вечарам 21 сакавіка ў аграгарадку Сосны 2 быў спынены грамадзянін 1990 года нараджэння, які кіраваў мапедам «Хорс» у нецвярозым стане. Да таго ж парушальнік не меў вадзіцельскіх правоў. Якую адказнасць ён панясе, стане вядома пазней. Дзяржаўтаінспектары нагадалі, што за язду ў стане алкагольнага ап’янення прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 50 да 100 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.


Яшчэ аднаго «бяспраўніка» дарожная міліцыя затрымала ў другой палове дня 22 сакавіка ў вёсцы Ямінск. Ім аказаўся грамадзянін 1994 года нараджэння, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля «Фольксваген». Дадзены парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 5 базавых велічынь.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio