Двор Касцюкоўскай школы напоўніўся гулам галасоў
Як і ў былыя часы, двор Касцюкоўскай
школы, што не функцыянуе ўжо гады тры, напоўніўся гулам галасоў. Праўда, не толькі
дзіцячых, а і дарослых. Традыцыйна менавіта каля гэтай пабудовы сабраліся мясцовыя
жыхары на свята населенага пункта, якое ладзілася ў трэцюю суботу жніўня.
Прысутных прывітаў
старшыня Тальскага сельвыканкам Георгій Слівец. Кіраўнік адзначыў, што Касцюкі
для яго – не чужая вёска. Без малога трыццаць гадоў ён адрабіў дырэктарам мясцовай
школы.
Сёння ў населеным
пункце налічваецца каля 300 домаўладанняў, практычна ў 200 з іх пастаянна
пражываюць без малога 500 грамадзян. З развіццём горада Любані ў Касюцках
пачалі актыўна набываць зямельныя участкі. На дванаццаці з іх ужо вядзецца
забудова, яшчэ на пяці да работы пакуль не прыступілі.
Канцэртную праграму
падрыхтавалі работнікі Рачэнскага сельскага Дома культуры. Падпявалі ім многія
прысутныя, бо гучалі добра знаёмыя ўсім душэўныя песні.
На свяце ўшанавалі
Вольгу Прушак і Уладзіміра Ляскоўскага, якія з’яўляюцца доўгажыхарамі; Пятра і
Аксану Гоманаў, якія нарадзілі трох сыноў і дачушку; Іну і Віктара Шумскіх,
Вольгу і Мікалая Рудзеняў (першыя ў шлюбе ўжо 25 гадоў, другія – 59). Падарункі
ўручылі таксама блізнятам Дашы і Пашы Макейчыкам. Адзначылі рупліўцаў: Галіну Філіпавец,
Анатоля Шэўчыка (КСУП «Таліца-агра»), Аляксандра Бокшыца (ТАА «Александроў»).
Дарэчы спонсарскую
дапамогу ў набыцці падарункаў аказалі Кацярына Зіневіч (дырэктар ТАА
«Александроў»), індывідуальныя прадпрымальнікі Мікалай Зіневіч і Маргарыта Шэшка,
а таксама КСУП «Таліца-агра».
Завяршылася мерапрыемства дыскатэкай.









