Два сельгаспрадпрыемствы Любаншчыны на раніцу 16 жніўня завяршылі жніво

Общество
16 августа 2019
143
Два сельгаспрадпрыемствы Любаншчыны на раніцу 16 жніўня завяршылі жніво
Зерневыя і зернебабовыя (без грэчкі і проса) ў Любанскім раёне па стане на раніцу 16 жніўня ўбраны без малога з 26 тысяч гектараў, што складае 92% ад запланаваных плошчаў, расказалі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

Як мы ўжо паведамлялі, ААТ «Асавец-агра» першым у раёне завяршыла жніво. Следам за ім фінішную прамую ва ўборцы зерневых і зернебабовых перасягнулі ў СУ «Загальскі».

Ад аднаго да двух працэнтаў хлебных ніў засталося ўбраць у КСУП «Таліца-агра» і ААТ «Чырвоная Змена» імя К.І. Шаплыкі», «Юрковічы».

Хлебны каравай на Любаншчыне пакуль важыць без малога 64,5 тысячы тон. Сярэдняя ўраджайнасць зерневых і зернебабовых культур складае 25 ц/га.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio