Два пакаленні любанчан сумесна паглядзелі фільм «Дзяўчаты»

Общество
30 сентября 2019
165
Два пакаленні любанчан сумесна паглядзелі фільм «Дзяўчаты»
 
Да Дня пажылых людзей у раёне па традыцыі ладзілася шмат мерапрыемстваў. У тым ліку і сустрэча прадстаўнікоў старшага пакалення з моладдзю ў рамках сацыяльнага праекта «Рэтракіназал», што рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем «БРСМ».

Па прапанове паважаных гасцей быў арганізаваны сумесны прагляд вядомага мастацкага фільма «Дзяўчаты». А пасля за кубкам гарбаты ўдзельнікі абмяркоўвалі яго, аналізавалі, наколькі змяніліся погляды, арыенціры і каштоўнасці сучасных маладых людзей у параўнанні з пакаленнем іх дзядуль і бабуль. Гучалі розныя думкі і меркаванні.

Як высветлілася, сапраўды зусім па-іншаму ставяцца да многіх жыццёвых пытанняў сённяшнія падлеткі. Ім цяжка ўявіць, як можна існаваць без інтэрнэта і іншых гаджэтаў, а таксама даброт цывілізацыі.

А вось сталым людзям, якія шмат пабачылі на сваім вяку, усё гэта не першачаргова. Яны выхаваны на ідэалах свайго часу і, аглядаючыся на мінулае, нічога не хацелі б мяняць. Гэтыя жанчыны і мужчыны шчыравалі на розных пасадах і ў розных умовах, па закліку сэрца прыносілі карысць грамадству і зараз займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю. Яны – прыклад для сваіх унукаў і ўвогуле для моладзі раёна.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio