Добра працуецца на свежым паветры
Добра працуецца на свежым паветры
З кожным
днём у гаспадарках Любаншчыны набірае моц корманарыхтоўчая кампанія. Не
застаецца ўбаку і шэраг іншых спраў, у іх ліку падкормкі раслін мінеральнымі
ўгнаеннямі, хімічныя апрацоўкі палёў з усходамі гербіцыдамі і інш. Сяляне з
ранку да позняга вечара шчыруюць у полі, бо зараз кожная хвіліна на вагу
золата. Дапамагае сэканоміць час арганізацыя харчавання земляробаў на працоўных
месцах. У КСУП «Таліца-агра» пра гэта, як заўсёды, паклапаціліся загадзя. З
першымі больш-менш масавымі выхадамі тэхнікі ў поле пачалі дастаўляць
механізатарам, вадзіцелям і паляводам гарачыя абеды. Рыхтуюцца яны ў сталоўцы
«Світанак» Любанскага райспажыўтаварыства, з якім не першы год наладжана
супрацоўніцтва ў плане забеспячэння работнікаў «Таліцы-агра» свежапрыгатаванай
ежай. Прывозіць яе ў поле вадзіцель Юрый Макляк на аўтамабілі «ГАЗель», а
раздатчыцы Наталля Сляпцова і Надзея Жосан
(дарэчы, працуюць яны пазменна) раскладваюць порцыі. Працаўнікі шчыра дзякуюць за смачныя абеды не
толькі паварам сталоўкі «Світанак», але і тым, хто іх дастаўляе і падае.









