Для старшынь, іх намеснікаў, сакратароў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, створаных на Любаншчыне, праведзены трэнінг
Як зазначыла на пачатку яго сакратар раённай камісіі Наталля
Майсееня, большасць з прысутных ужо маюць вопыт удзелу ў палітычных кампаніях.
Аднак замацаваць веды лішнім не будзе. Бо выбары гэта свайго роду экзамен, і
правесці іх патрэбна адкрыта, сумленна, спакойна, строга ў адпаведнасці з
дзеючым заканадаўствам.
Трэнінг быў арганізаваны ў фармаце дзелавой гульні ў тры этапы: датэрміновае
галасаванне, у дзень выбараў (на ўчастку і па месцы знаходжання выбаршчыкаў),
падлік галасоў і ўстанаўленне рэзультатаў. На імправізаваным участку былі
змадэліраваны разнастайныя сітуацыі, з якімі могуць сутыкнуцца члены ўчастковых
камісій, і дадзены адказы, як іх правільна вырашаць, не парушаючы правоў
выбаршчыкаў і грунтуючыся на нарматыўных дакументах.
Узгадалі, што датэрміновае галасаванне пачынаецца
за пяць дзён да выбараў і праходзіць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.
Пачынаецца са сходу камісіі, апламбіравання ўрны. Абмеркавалі ўдзельнікі
трэнінгу і алгарытм дзейнасці ў дзень выбараў. Калі, напрыклад заяўка на
галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка паступіць у 19.00, то давядзецца яму
адмовіць, бо такія заяўкі прымаюцца толькі да 18 гадзін. Засяродзілі ўвагу і на
недапушчэнні галасавання аднаго чалавека на двух участках, за іншую асобу і
г.д. Не забыліся і пра паслядоўнасць падвядзення вынікаў.
Сітуацыі могуць узнікаць розныя, але самае
галоўнае, каб усе члены ўчастковых камісій дакладна ведалі свае абавязкі і
сумленна іх выконвалі, падсумавала Наталля Уладзіміраўна.









