Для 32 адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы №1 г. Любані празвінеў апошні званок

Общество
30 мая 2019
195
Для 32 адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы №1 г. Любані празвінеў апошні званок
 
Для 32 адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы №1 г. Любані празвінеў апошні званок. Ён апавясціў пра тое, што перагорнута апошняя школьная старонка, і вось-вось для юнакоў і дзяўчат пачнецца ўжо дарослае жыццё.





Самыя цёплыя віншаванні і лепшыя пажаданні з такой нагоды адрасавалі ім намеснік старшыні Любанскага райвыканкама Тамара Дамашэвіч, дырэктар установы адукацыі Сяргей Шапель, класны кіраўнік 11 “А” класа Юрый Бокшыц, Вольга Гарбачова, матуля адразу дваіх выпускнікоў, першакласнікі.

Няхай кожны з рабят зробіць правільны выбар і ідзе да сваёй мары цвёрдым поступам!

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio