Дэпутаты аб дэлегатах Любанскага раёна, якія прымуць удзел у VI Усебеларускім народным сходзе
Сваім меркаваннем падзяліўся дэпутатат райсавета Алег Лапановіч.
Усё менш часу застаецца да важнай грамадска-палітычнай падзеі – VI Усебеларускага народнага сходу. І ўсе чакаюць яе з надзеяй,
бо незалежна ад статусу, узросту і прафесіі будучыня краіны хвалюе кожнага з
нас.
Як зазначыў Алег Лапановіч, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства
«Чырвоная змена» імя К.І.Шаплыкі», дэпутат раённага Савета па Рэдкавіцкай
выбарчай акрузе №23, на ўдзельнікаў форума ўскладзена вялікая адказнасць – ім
неабходна вызначыць галоўныя накірункі далейшага развіцця нашай дзяржавы.
–Упэўнены, – падкрэсліў Алег Рыгоравіч, – дэлегаты, сярод якіх і нашы
землякі, годныя прадстаўнікі Любаншчыны, неабыякавыя да лёсу Айчыны,
прафесіяналы сваёй справы, гатовы канструктыўна вырашаць праблемы. І абавязкова
прымуць верныя рашэнні, якія пасадзейнічаюць захаванню міру і стабільнасці ў
рэспубліцы, развіццю прагрэса, стварэнню магчымасцей для самарэалізацыі кожнага
грамадзяніна. Спадзяюся, што будуць закрануты і пытанні ўмацавання
аграпрамысловага комплексу, павышэння камфортнасці жыцця на вёсцы. Каб у выніку
зменшыць адток спецыялістаў і павялічыць
прыцягальнасць працы ў сельскай мясцовасці.









