Дэпутаты аб дэлегатах Любанскага раёна, якія прымуць удзел у VI Усебеларускім народным сходзе

Общество
26 января 2021
86
Дэпутаты аб дэлегатах Любанскага раёна, якія прымуць удзел у VI Усебеларускім народным сходзе

VI Усебеларускі народны сход – гэта важны гістарычны момант для нашай дзяржавы, для кожнага жыхара, – лічыць дэпутат Любанскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Кандраценя. – Усе мы звязваем з ім спадзяванні наконт вырашэння самых значных задач, выпрацоўкі стратэгіі развіцця на бліжэйшую пяцігодку і перспектыву.

Безумоўна, будуць узняты існуючыя вострыя тэмы і актуальныя пытанні, у абмеркаванні якіх прымуць удзел дэлегаты з усіх куткоў нашай сінявокай Бацькаўшчыны. Сярод іх і пяць нашых землякоў. Гэта людзі розныя па прафесійнай дзейнасці і адукацыі, але яны сваёй актыўнай пазіцыяй, руплівасцю, сумленнасцю і адказнасцю атрымалі давер калег і кіраўніцтва. Таму і вылучаны для ўдзелу ў форуме.

Упэўнены, любанчане выканаюць сваю місію і падтрымаюць самыя дзейсныя ініцыятывы. Асабліва важнай лічу тэму ўмацавання і развіцця сельскіх рэгіёнаў, такіх як наша Любаншчына.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio