Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь правяла шэраг прыёмаў грамадзян на Любаншчыне
Юлія Мурына актыўна працуе ў выбарчай акрузе,
цікавіцца праблемамі і клопатамі насельніцтва, стараецца паспрыяць вырашэнню
многіх пытанняў.
У апошнія тыдні яна правяла два прёмы грамадзян і
плануе яшчэ адзін. Сярод тых, хто звярнуўся да народнай абранніцы, любанчанін, які
жадае атрымаць статус удзельніка партызанскага руху і Вялікай Айчыннай вайны.
Яшчэ адзін жыхар горада завітаў з нараканнем на
тое, што няўдала ўстаноўлены павільён на аўтобусным прыпынку каля райбальніцы
(у накірунку з горада ў Касцюкі). І пажылым, нямоглым людзям даводзіцца далекавата
ісці да ўстановы аховы здароўя.
Дэпутат жа, узгадніўшы інфармацыю з намеснікам старшыні райвыканкама, адказала: «Месца
для прыпынку грамадскага транспарту вызначана ў адпаведнасці з зацверджаным
праектам».
Былі зададзены і іншыя пытанні. І ўсе яны разгледжаны.









