Дапрацоўваюць насенне

Общество
4 июля 2019
221
Дапрацоўваюць насенне
 
Каторы год нязменнымі аператарамі ЗСК-40Ш у адкрытым акцыянерным таварыстве «Урэцкі» з’яўляюцца Аляксей ЖЫВАЕЎ і Юрый ШАПЕЛЬ (на здымку злева направа).

Абодва працаўнікі вопытныя і вельмі адказныя, перадавікі мінулых гадоў у прафесіі ў сваёй сельгасарганізацыі. Летась Аляксей Генадзьевіч і Юрый Фёдаравіч займалі пачэснае месца сярод пераможцаў спаборніцтва за дасягненне найлепшых рэзультатаў ва ўборачнай кампаніі на Любаншчыне. У гэтым годзе, па словах спецыялістаў ААТ «Урэцкі», яны зноў не шкадуюць уласных сіл і часу, каб дабіцца  высокіх вытворчых паказчыкаў. Ужо зараз на агульным рахунку старанных аператараў больш за 160 тон дапрацаванага насення азімай свірэпіцы і рапсу, 158 т з якіх рэалізаваны дзяржаве. Наперадзе яшчэ вельмі шмат работы: хутка пачнецца масавая ўборка збожжа.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio