Даніна памяці і пашаны пакаленню герояў

Общество
10 мая 2019
270
Даніна памяці і пашаны пакаленню герояў
 
Месцам правядзення абласнога свята да Дня Перамогі на гэты раз стаў горад Жодзіна. Дэлегацыі з усіх рэгіёнаў Міншчыны завіталі туды, каб аддаць даніну памяці пакаленню воінаў-вызваліцеляў.

 

Пачалося мерапрыемства з ускладання кветак да манумента ў гонар савецкай маці-патрыёткі Анастасіі Купрыянавай. У помніку ўвасоблены драматычны лёс беларускай маці-патрыёткі, мясцовай жыхаркі, усе пяць сыноў якой аддалі жыццё за вызваленне Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Звяртаючыся да ўдзельнікаў свята, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Іса-чанка зазначыў, што ў кожным населеным пункце ў нас ёсць свае героі. Аплакваць родных у час ваеннага ліхалецця давялося практычна кожнай сям’і. «А таму мы ніколі не забудзем тых, хто цаной неверагодных пакут, цаной жыцця заваяваў для нас свабоду і незалежнасць», – падкрэсліў Анатолій Міхайлавіч.

Пасля ўрачыстых прамоў адбыўся парад, якім кіраваў на-чальнік Барысаўскага гарнізона генерал-маёр Андрэй Жук. Услед за баявымі машынамі ўвазе прысутных былі прадстаўлены: тэхніка добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту, легкавыя аўтамабілі GEELY і, вядома ж, магутныя машыны ААТ «БелАЗ». У святочным шэсці прынялі ўдзел прадстаўнікі самых актыўных грамадскіх аб’яднанняў вобласці: прафсаюзаў, «Белай Русі», камуністычнай партыі, «Беларускага саюза жанчын», «Беларускага фонда міру», «Беларускага таварыства Чырвонага крыжу», саюзаў журналістаў і пісьменнікаў.


А яркім завяршэннем дзеі стаў канцэрт з удзелам лепшых артыстаў і калектываў Міншчыны.


 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio