Да справы прыступілі перапісчыкі
З панядзелка пачаўся новы этап кампаніі па перапісе
насельніцтва – да справы прыступілі перапісчыкі. Яны завітваюць па тых адрасах,
дзе жыхары не адказалі на пытанні анкеты праз інтэрнэт ці на стацыянарным
участку.
Як зазначыла начальнік аддзела статыстыкі па
Любанскім раёне Вольга Міцько, увесь перапісны персанал, акрамя планшэтаў,
патрэбных для работы, мае адпаведныя пасведчанні і дакументы, што пацвярджаюць
асобу. Гэта для таго, каб у людзей на іх конт не ўзнікала сумненняў. Усе
перапісчыкі вельмі тактоўныя і паважлівыя. Калі ж так здараецца, што жыхароў
няма дома, то яны пакідаюць у паштовых скрынях пісьмовыя паведамленні з просьбай
патэлефанаваць на стацыянарны ўчастак (23-4-31) альбо на іх асабісты нумар і
ўзгадніць час для наведвання, зручны для рэспандэнта.
Да 30 кастрычніка грамадская кампанія павінна быць
завершана. Засталося ўжо няшмат часу. А таму ўсім жыхарам, хто яшчэ не паспеў,
патрэбна праявіць адказнасць, свядомасць і прыняць ўдзел у перапісе.
На здымку: апытанне рэспандэнта праводзіць загадчыца перапіснога ўчастка Ніна Якубовіч.









