Cлуцка-Салігорскай епархіяй праведзены адкрыты завочны конкурс творчых работ «Герой Беларусі – Мітрапаліт Філарэт»
Да 85-годдзя з дня нараджэння Ганаровага
Патрыяршага Экзарха нашай краіны Cлуцка-Салігорскай епархіяй
праведзены адкрыты завочны конкурс творчых работ «Герой Беларусі – Мітрапаліт
Філарэт». Мэта яго – садзейнічанне патрыятычнаму выхаванню падрастаючага
пакалення, фарміраванне маральных каштоўнасцей праз вывучэнне жыццёвага шляха і
духоўнай спадчыны такой значнай асобы праваслаўнай царквы.
Рабяты з раёнаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі
Cлуцка-Салігорскай епархіі, дасылалі свае творчыя распрацоўкі па розных
намінацыях: «Сачыненне і эсэ», «Малюнкі», «Работы даследчага характара». У
апошняй, дарэчы, першае месца прысуджана вучаніцы сярэдняй школы №1 горада
Любані Ясеніі Літошка. Шчыра віншуем дзяўчыну з перамогай. Варта зазначыць, што
яна ў Ясеніі далёка не першая. У капілцы асабістых дасягненняў таленавітай
любанчанкі шмат дыпломаў і грамат.









