Членамі ўчастковых камісій завершана актуалізацыя спісаў выбаршчыкаў

Общество
24 июля 2020
109
Членамі ўчастковых камісій завершана актуалізацыя спісаў выбаршчыкаў

Удакладнена колькасць грамадзян, якія змогуць выказаць сваё волевыяўленне падчас галоўнай палітычнай падзеі бягучага года.

А ўжо з сённяшняга дня, як паведаміла старшыня Любанскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Республікі Беларусь Тамара Дамашэвіч, пачынаецца  дзяжурства на ўчастках для галасавання. Да 4 жніўня яно будзе весціся з панядзелка па пятніцу з 17.00 да 19.00, у суботу з 12.00 да 14.00. У вызначаны час кожны паўналетні грамадзянін мае права наведацца на ўчастак для галасавання і праверыць ці ўключаны ён у спісы выбаршчыкаў, ці правільна ўказаны звесткі пра яго.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio