Чарговую «прамую тэлефонную лінію» правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Валерый Мельнік

Общество
4 августа 2020
124
Чарговую «прамую тэлефонную лінію» правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Валерый Мельнік

Паступіла яму каля дзясятка званкоў. Любанчане скарысталіся магчымасцю расказаць пра тое, што іх турбуе, папрасіць садзейнічання ў вырашэнні наспелых пытанняў.

Так, нераўнадушны жыхар горада звярнуў увагу на неабходнасць добраўпарадкавання тэрыторыі, прылягаючай да маста каля парка культуры і адпачынку. «Мост адбудавалі, варта і вакол яго парадак навесці», – адзначана заяўнікам у дыялогу. Кіраўнік раёна згадзіўся і даў адпаведнае даручэнне жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Пра тое, што не падкошаны палетак, на якім выпасаецца статак жыхароў населенага пункта, непакоілася вяскоўка з Камуны. Заўвага была пераадрасавана кіраўніцтву адкрытага акцыянернага таварыства  «БВА», і літаральна ў пяцідзённы тэрмін выпраўлена.

Падчас «прамой тэлефоннай лініі» прагучала просьба ад імя жыхароў вёскі Касцяшы пра ўборку аварыйных дрэў на грамадскіх могілках. У той жа дзень радстаўнікі райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама выехалі на месца.  Высветлілі, што праблема сапраўды ёсць і патрабуе неадкладнага рашэння. У сваю чаргу арганізаваць ўборку сухіх і аварыйных дрэў пастаўлена задача сельвыканкаму. «Да работы ўжо прыступілі, – запэўніў старшыня Віктар Арціменя. – Паваленыя дрэвы здрабнілі і сталі  іх вывозіць з тэрыторыі могілак. Літаральна ў бліжэйшыя дні пачнём спілоўваць аварыйныя».

У заяўніка з Закальнога было некалькі пытанняў: наконт устаноўкі павільёна на аўтобусным прыпынку «Пагарэлка», а таксама па навядзенні парадку каля вясковага магазіна і рамонту прыступак на ганку яго. Валерый Віктаравіч уважліва выслухаў усе пажаданні і адказаў: «Што датычыць першай просьбы, то яна будзе разгледжана кіраўніцтвам ДРБУ-193 і пры наяўнасці магчымасці задаволена». А з запытам па гандлёвым аб’екце разбярэцца райспажыўтаварыства. Каб у вяскоўцаў не ўзнікала нараканняў.

Разгледжаны і іншыя звароты любанчан. Усе яны, як зазначыў кіраўнік раёна, заслугоўваюць увагі.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio