Чарговая ўзнагарода на рахунку раёнкі
Прыемна, што ў чарговы раз у ліку пераможцаў і дзяржаўная ўстанова “Рэдакцыя газеты “Голас Любаншчыны” і праграмы радыёвяшчання “На хвалях Арэсы”. Наша раёнка адзначана ў намінацыі “Лепшы творчы праект журналістаў рэгіянальных СМІ, шматтыражных газет” Дыпломам за трэцяе месца (праект “Вясковы мерыдыян”).
Падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджвання старшыня абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая зазначыла, што СМІ – гэта сапраўды сур’ёзная сіла,запатрабаваная грамадствам, якая стварае ідэалагічную платформу. На сённяшні дзень на інфармацыйнай ніве ў вобласці працуе звыш 400 чалавек – гэта людзі з высокім прафесіяналізмам. Наталля Віктараўна шчыра падзякавала ўсіх за тую справу, якую яны штодзень выконваюць, за асвячэнне ў сродках масавай інфармацыі на належным узроўні пытанняў, акрэсленых кіраўніком дзяржавы, падзей, што адбываюцца ў рэгіёне. Пажадала журналістам творчага натхнення, цікавых праектаў, ідэй, усяго самага лепшага.









