Чарговая сустрэча была нешматлікай

Общество
20 августа 2020
130
Чарговая сустрэча была нешматлікай

Учора ў чарговы раз кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Валерыем Мельнікам, пракурор Дзмітрый Дзяшук, начальнік РАУС Аляксандр Кулакоўскі запрасілі любанчан да канструкцыйнага дыялогу. Аднак сустрэча ў РЦК ізноў была нешматлікай.

Але размова атрымалася эмацыянальнай. Прысутныя жыхары горада Любані выказвалі незадаволенасць наконт дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структур у сталіцы і іншых вялікіх гарадах.  Цікавіліся, якой думкі прадстаўнікі раённай улады прытрымліваюцца пра праводзімыя ў розных рэгіёнах забастоўкі.

У сваю чаргу пракурор зазначыў – ніводнай заявы з боку нашых жыхароў на дзеянні праваахоўных органаў за гэты час не пададзена. Кіраўнік раёна дадаў, што сітуацыя на Любаншчыне кантралюемая. Раённая ўлада заўсёды гатова да грунтоўнага дыялогу з насльніцтвам. І ўсе пытанні можна вырашыць спакойна. А наконт забастовак Валерый Віктаравіч падкрэсліў, што яны адмоўна адбіваюцца на эканоміцы прадпрыемстваў, арганізацый, а ў канчатковым выніку і на дабрабыце працаўнікоў.

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio