Чарговая перамога Паліны Нямальцавай

Общество
6 марта 2019
292
Чарговая перамога Паліны Нямальцавай
 
Адной з чарговых перамог Паліны Нямальцавай, навучэнкі 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко» стаў Дыплом І ступені ў заключным этапе рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі».

 

Яго ўдзельніца, прадстаўніца нашага раёна, у чарговы раз дастойна прадставіла свае комплексныя даследаванні адметнасцей малой радзімы, якія адлюстраваны ў створаным макеце фальварка Смольгаў часу жыцця Уладзіслава Сыракомлі.

Навукова-даследчы праект «Рэканструкцыя фальварка Смольгаў – месца нараджэння Уладзіслава Сыра-
комлі» – вынік вывучэння літаграфій Напалеона Орды, матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, перапіскі з нашчадкамі паэта.

Амаль на працягу года работа Паліны пад кіраўніцтвам Ірыны Уладзіміраўны Нямальцавай, дырэктара ўстановы адукацыі, паспяхова папулярызуе гісторыка-культурную спадчыну малой радзімы, любімай Любаншчыны.

Высока ацаніла праект і журы рэспубліканскага конкурсу. У намінацыі «Матэрыяльная культура» Паліна Нямальцава ўзнагароджана Дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя з сайта ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Любанскага райвыканкама.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio