Чакаем ад чытачоў творчых работ

Общество
28 марта 2018
288
Чакаем ад чытачоў творчых работ

Любанскі раённы выканаўчы камітэт, ДУК «Любанскі раённы цэнтр культуры», ДУ «Рэдакцыя газеты «Голас Любаншчыны» і праграмы радыёвяшчання «На хвалях Арэсы» ў рамках падрыхтоўкі рэспубліканскага навукова практычнага семінара «Любаншчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі» аб’яўляюць конкурс творчых работ «Люблю цябе, зямля бацькоў святая».

На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, у якіх распавядаецца пра гісторыю, краязнаўства, культурную спадчыну, традыцыі, лад жыцця, людзей і цікавыя падзеі канкрэтных месцаў Любаншчыны.

На конкурс прымаюцца аповеды і фотаздымкі, якія адпавядаюць акрэсленым тэмам. Аб’ём тэксту не болей 5000 друкаваных знакаў (два аркушы паперы А4), фотаздымкі ў электронным выглядзе ў фармаце jpg.

Прыкладная тэматыка творчых работ: «Вёска мая ў гістарычнай завірусе», «Куток зямлі мне родны, дарагі», «Тут продкі мае і нашчадкі мае», «Чым слаўна сціплая аселя мая», «Назвы краю майго», «Людзі вёскі малой», «Так жылі – таго і трымаемся», «Вось дык слаўная падзея», «А было яшчэ такое…», «Наша традыцыя такая…», «Мне матуля (бабуля) расказала».

Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца да 18 красавіка 2018 г. на адрас рэдакцыі газеты «Голас Любаншчыны» (223812, г. Любань, вул. Леніна, 91) з пазнакай «на конкурс».

Аўтары лепшых творчых работ будуць адзначаны дыпломамі раённага конкурсу, дыпломамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а матэрыялы будуць надрукаваны на старонках газеты «Голас Любаншчыны» і размешчаны на сайце выдання.

Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца ў час правядзення рэспубліканскага навукова-практычнага семінара «Любаншчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі» 24-25 красавіка 2018 года ў горадзе Любані.

 

Аргкамітэт.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio