Cем новых сем’яў створана ў Любанскім раёне ў першым месяцы бягучага года
Cем новых сем’яў створана ў Любанскім раёне ў першым месяцы бягучага года
Як паведамілі ў аддзеле загс, усе жаніхі ўступілі ў шлюб упершыню, а сярод
нявест – чатыры. Сярэдні ўзрост студзеньскіх маладажонаў склаў 26 гадоў. Пры
гэтым самым юным з іх на момант урачыстасці споўнілася 19. А самым
старэйшым – 35 (сярод прадстаўнікоў
моцнай паловы) і 43 гады (сярод прыгожай).
Дзень нараджэння сям’і – гэта важная падзея ў жыцці. З нагоды яе зычым
маладажонам бясконцага шчасця, згода і
ўзаемаразумення. Няхай каханне і цяпло дамашняга ачага саграваюць душу і сэрца,
надаюць упэўненасці і надзеі.









