Божую літургію здзейсніў епіскап

Общество
18 апреля 2019
214
Божую літургію здзейсніў епіскап
 
 
У мінулую пятніцу, якая прыйшлася на  пятую сядміцу Вялікага посту, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў Божую літургію папярэднеасвечаных дароў у храме Праабражэння Гасподняга ў горадзе Любані.

Уладыку саслужылі протаіерэй Мікалай Лабынько, сакратар епархіяльнага ўпраўлення, протаіерэй Аляксандр Драгун, благачынны Любанскай царкоўнай акругі, а таксама настаяцелі шэрагу прыходаў храмаў нашага раёна.

Свяшчэннаслужыцелі разам з прыхаджанамі ўзнеслі шчырую малітву за захаванне адзінства Праваслаўя, аб міры ў суседняй Украіне. Папрасілі ва Усявышняга заступніцтва і дапамогі ва ўсіх добрых пачынаннях.


Пасля прычасця і прыняцця вернікамі Святых Хрыстовых Тайн епіскап звярнуўся з наказам да прысутных, пажадаў любанчанам духоўнага росту, жыць па запаведзях Божых і даў сваё архіпастырскае благаславенне.

 

 

 

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio